На беларуса за каментары ў Інтэрнэце завялі 58 (!) крымінальных спраў
Сілавікі затрымалі мужчыну за перадачу звестак у тэлеграм-канал «Ч*рная кн*га Беларусі». Як паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на тэлеграм-канал сілавікоў, на затрыманага завялі 58 крымінальных спраў.
Сілавікі заяўляюць, нібыта мужчына «займаўся булінгам дзяржслужбоўцаў» у Інтэрнэце і пагражаў ім расправай. Таксама ён перадаў інфармацыю пра аднакласніка-сілавіка.
Гаворыцца, што ён пакінуў 43 тысячы каментароў.
Імя і прозвішча затрыманага не паведамляюцца.