Чэмпіёнка Беларусі па стральбе з лука: Усё дайшло да кропкі незвароту
Карына Казлоўская, чэмпіёнка Беларусі па стральбе з лука, распавяла пра звальненне са зборнай, пагрозы і выезд з Беларусі.
Чэмпіёнка
Беларусі па стральбе з лука Карына Казлоўская паведаміла аб сваім звальненні з
нацыянальнай каманды і выездзе з Беларусі. Пост пра гэта спартсменка апублікавала
ў сваім Instagram.
Карына Казлоўская распавяла, што з 2020 года яна «знаходзілася ў пастаянным стрэсе» з-за «Алімпійскіх гульняў, пандэміі, выбараў, і пасля палітычных рэпрэсій, якія працягваюцца ў краіне да гэтага часу», а таксама з-за вайны ва Украіне, піша Медыязона.
«Дзеля спорту я маўчала, цярпела прыніжэнні, пагрозы, запалохванні. Пазбаўлялася ўсё большай колькасці правоў, абрастала правіламі і кантролем, губляючы ўвесь давер да навакольных мяне людзей, а яны да мяне. Усё дайшло да кропкі незвароту і мною было прынятае рашэнне з'ехаць з краіны», — напісала спартсменка.
Цяпер, па яе словах, яна знаходзіцца на волі і ў бяспецы.
У лютым 2020 года Казлоўская выйграла чэмпіянат Беларусі па стральбе з лука ў памяшканні. У 2021 годзе яе каманда заняла чацвёртае месца на Алімпійскіх гульнях у Токіа.