Чым адгукнецца планавае знішчэнне дзікоў?
Дзікоў вынішчалі праз небяспеку распаўсюду афрыканскай свіной чумы (АЧС). І дасягнулі неверагодных поспехаў — дзікоў амаль не засталося.

Фота photo.99px.ru
“Кампанія па знішчэнні дзікоў на Полаччыне прайшла настолькі эфектыўна, што іх практычна не засталося ў мясцовых лясах”, — кажа полацкі фатограф-натураліст Аляксандр Эрдман.
Вынішчэнне дзікоў было звязана з небяспекай распаўсюду афрыканскай свіной чумы.
— Усё — рэдка-рэдка дзе ўбачыш след. Гэта ў сувязі з гэтай эпідэміяй. Але, як аказалася, гэта ўсё ішло з камбікармоў, заносілася ад свойскіх свіней на фермы. Трэба было лепш праводзіць каранцінныя мерапрыемствы на саміх комплексах, а не знішчаць навакольных дзікоў.
Нацыянальны статыстычны камітэт летась паведаміў, што дзікоў у Беларусі засталося ўсяго каля 3 тысяч асобін. У пікавыя гады колькасць дзікоў дасягала звыш 70 тысяч.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя