«Да поўнай змены злачыннага рэжыма». Сяргей Міхалок далучыўся да Усебеларускага страйку
Лідар «BRUTTO» выклаў моцны пост у сацсетках.
«Brutto Nostra» далучаецца да Ўсебеларускага страйку і Народнага ўльтыматума!!! — піша музыкант у сваім instagram. — Усе нашы калектывы — «BRUTTO», «Ляпіс-98», «DREZDEN», «КУЛЬТУРА» і «The Superbullz» — не будуць выступаць у Беларусі да поўнай змены злачыннага рэжыма! Мы не прызнаем легітымнасць А.Лукашэнкі і заклікаем усю сусветную супольнасць адмовіцца ад любых кантактаў са злачыннай хунтай. Мы рэзка асуджаем дзеянні карнікаў і патрабуем пакарання па кожным эпізодзе генацыду супраць уласнага народа. Мы настойваем на вызваленні ўсіх палітвязняў і правядзенні новых свабодных выбараў у Беларусі! Наша возьме! Гані быкоу —вярнецца воля! Не быць скотам! Верым, можам, пераможам! Жыве Беларусь!»