Медыкі паказалі траўмы, з якімі ўчора прывозілі пацярпелых ад дзеянняў сілавікоў (18+)
Моцныя пашкоджанні ніжніх канечнасцяў, цела, галавы.



У ваенным шпіталі 6+ чалавек, пішуць «Белыя халаты».У 6-й ГКБ жанчына з мінна-выбуховай траўмай і іншародным целам (падобна кавалак гранаты, на рэнтгене не відаць — верагодна пластык), множныя ірваныя раны ніжніх канечнасцяў.
Многія пацярпелыя адмаўляюцца ад шпіталізацыі, бо асцерагаюцца карных органаў.
Ленінскі РУУС: двух чалавек у БХМД забралі, адзін з іх з траўмай ніжніх канечнасцяў, ад шпіталізацыі адмовіўся, абставіны траўмы не тлумачыў.
Фрунзенскі РУУС: аднаго чалавека забралі ў Мінскую абласную клінічную бальніцу. У 22:27 прыязджала хуткая, у 22:04 прывезлі двух мужчын, стан сярэдне-цяжкі. у 21:53 прывезлі дзяўчыну і двух моцна збітых мужчын.
Першамайскі РУУС: былі дастаўленыя два чалавекі з траўмамі галавы, адзін нічога не бачыў з-за распыленага газу ў твар. Прыязджала адна хуткая у 20.08, яна з'ехала яна з РУУС у 20.55. На гэтай хуткай павезлі траіх чалавек: 1 — у БХМД, 1 — у 10 ГКБ, 1 — у 5 ГКБ.