Дашкевіч распавёў, як міліцыянер сказаў "Дзякуй табе, Зміцер, за Курапаты!»

Лідар маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч распавёў пра выпадак, які з ім здарыўся ў ізалятары на Акрэсціна падчас нядаўняга адбыцця там трохдзённага адміністрацыйнага арышту.

hronikakurapat_28_fevralja_logo_1.jpg

У Facebook ён напісаў, што аднойчы пасля адбою па дзвярах грукаў супрацоўнік.

— Дашкевіч тут ёсць? — кажа спакойна.

— Ёсць, — адказваю я з верхняй нары.

— Падыдзі сюды, калі ласка, — выдае дзіўнае міліцыянер.

“Капец, — думаю я, — што вам і па начох ад мяне трэба?!” Саскокваю на стол, потым на лаву, прыгаю ў боты, падыходжу на дзвярэй. Праз амбразуру для вачэй глядзіць на мяне чалавек і пасля паўзы кажа: “Дзякуй табе, Зміцер, за Курапаты!” Я выпадаю ў асадак і мармычу падзяку, а той працягвае:

— Дзякуй, рэальна, вы — малайцы! Спадзяюся, 25-га ў вас усё атрымаецца. Няхай у вас атрымаецца ўсё 25-га!".

Зміцер Дашкевіч задаецца пытаннем: а колькі іх, вось такіх міліцыянераў, гатовых “нам” дзякаваць?

Як вядома, Дашкевіч быў лідарам нядаўняй абароны Курапатаў, калі было спынена будаўніцтва офіснага будынка. На 25 сакавіка ў Мінску запланаваная традыцыйная вулічная акцыя на Дзень Волі.



17155318_1013339218796059_9141969585672648956_n.jpg

euroradio.fm