Дзяржабвінавачанне запрасіла для Максіма Знака і Марыі Калеснікавай па 12 гадоў калоніі
Пра гэта «БелаПАН» паведамілі адвакаты абвінавачаных.
У судзе па гучнай справе ідуць спрэчкі бакоў. Калі абвесцяць прысуд, пакуль невядома. Але абвяшчэнне павінна быць адкрытым.
Закрыты суд над каардынатаркай штаба Віктара Бабарыка на
выбарах 2020 года Марыяй Калеснікавай і юрыстам штаба Максімам Знакам пачаўся 4
жніўня.
Калеснікаву і Знака абвінавачваюць ў спробе захопу ўлады,
публічных закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай
бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання.
Марыя Калеснікава ўзятая пад варту 8 верасня. 9 верасня затрымалі Максіма Знака. Абодва прызнаныя палітвязнямі.