Эксперымент: на вуліцы Веры Харужай у Мінску з’явілася велапаласа на праезнай частцы

Цягам двух бліжэйшых дзён нанясенне дарожнай разметкі на праезнай частцы будзе завершана, паведамляе Наша Ніва

6_tr9x9.jpg

Такія прыклады рэалізацыі інфраструктуры для раварыстаў ёсць у Брэсце, Полацку, Пружанах.
У Мінску ж участак вуліцы Веры Харужай ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Якуба Коласа стаў пілотным.
Яго асаблівасць, па-першае, у блізкасці да Камароўскага рынка — праз вялікую колькасць пешаходаў рухацца на ровары тут складана.
Па-другое, праз нелегальную паркоўку ў крайніх палосах праезная частка выкарыстоўваецца неэфектыўна.
Для дадатковай абароны раварыстаў хуткасць аўтамабіляў абмяжуюць да 50 км/г.