ЕС прыпыніў праграмы транспамежнага супрацоўніцтва з РФ і Беларуссю

Еўракамісія прыпыняе праграму транспамежнага супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю, паведамляецца на сайце арганізацыі.

europe_flag_g9f57aaff8_1280.png


Гаворка ідзе аб дзевяці праграмах з удзелам РФ і Беларусі і транснацыянальнай праграме «ІНТЭРРЭГ» рэгіёну Балтыйскага мора. Аб'ём фінансавання праграм ЕС з Расіяй склаў 178 млн еўра, з Беларуссю па дзвюх праграмах — 257 млн еўра. Палажэнне аб праграмах супрацоўніцтва прадугледжвае іх прыпыненне ў выпадку парушэння міжнароднага права, правоў чалавека, дэмакратычных прынцыпаў і вяршэнства права.
"Прыпыненне ўсіх транспамежных і транснацыянальных праграм і плацяжоў у Расію і Беларусь і адначасова ўзмацненне падтрымкі Украіны — гэта канкрэтнае выказванне салідарнасці еўрапейскай палітыкі і палітыкі згуртавання з украінскім народам", — заявіла еўракамісар па палітыцы згуртавання і рэформам Эліза Ферэйра.ЕК у тэрміновым парадку вывучае магчымасці для ўмацавання дзеючых праграм прыгранічнага супрацоўніцтва паміж краінамі ЕС (Венгрыя, Польшча, Румынія, Славакія) з Украінай.