У Беларусі працягваецца пераслед за падтрымку Украіны

Праваабаронцы паведамляць, што працягваецца пераследу беларусаў, якія выказваюць сваю падтрымку Украіне. Падставай для затрымання можа стаць каментар, жоўта-блакітны сцяжок ды інш.

photo_2022_03_04_15_08_45.jpg


На 15 сутак арыштавалі беларуса за блакітна-жоўты шалік
У Полацку 27 лютага на выбарчым участку затрымалі 54-гадовага Сяргея Хлебадара. Прычына — блакітна-жоўты шалік. На думку міліцыянтаў, мужчына такім чынам паўдзельнічаў у «несанкцыянаваным пікетаванні». Суд прызнаў Сяргея вінаватым па арт. 24.23 КаАП і арыштаваў яго на 15 сутак.

***Паведамляецца, што 3 сакавіка ў Свіслачы супрацоўнікі КДБ прыйшлі з ператрусам да Андрэя Зоркі. Дома ў яго знайшлі сцягі і ўкраінскі кіцель. Па інфармацыі КДБ, Зорка быў у 2014 годзе ў "Азове" як перакладчык-журналіст, што не пацверджана. Па папярэдняй інфармацыі, пасля допыту яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Артыкул, які яму інкрымінуецца, пакуль невядомы.
У Бешанковіцкім раёне затрымалі паэта і барда Георгія Станкевіча

Георгі Станкевіч

Георгі Станкевіч

Як піша віцебская "Вясна", у Бешанковіцкім раёне затрыманы журналіст і бард Георгі Станкевіч. Пра гэта паведаміла ягоная жонка. Паводле яе, міліцыя палявала на Георгія ад 3 сакавіка: непадалёк ад ягонага дома ў вёсцы Старыя Ранчыцы дзяжурыла міліцэйская машына. Падобна, сачэнне адбывалася ўсю ноч, бо ўжо з раніцы супрацоўнікі МУС прыйшлі з ператрусам.
Як расказала жонка затрыманага, міліцыянты прыйшлі з ператрусам з самай раніцы, калі спадар Георгі выйшаў у двор, каб упраўляцца з гаспадаркай. Супрацоўнікі міліцыі пачакалі, пакуль мужчына падоіць кароў, а потым забралі гаспадара. Патлумачылі, што ён нібыта размясціў у інтэрнэце выявы з забароненай экстрэмісцкай сімволікай.
У хаце Георгія Станкевіча правялі ператрус, забралі тэлефон і камп'ютар. Аргтэхніку забралі для праверкі прыкладна на месяц – так міліцыянты патлумачылі жонцы Георгія Станкевіча. Якія менавіта «экстрэмісцкія» выявы сталі падставай для затрымання, супрацоўнікі міліцыі не патлумачылі. Шукалі ў хаце і «нацыяналістычную» сімволіку, але нічога не знайшлі.
Незадоўга да затрымання Георгі Станкевіч казаў, што прэтэнзіі да яго могуць быць выкліканы матэрыяламі пра вайну ва Украіне, якія ён размяшчаў на сваім сайцуе штодня. 1 сакавіка ён размясціў там адмысловы зварот да жыхароў Бешанковіцкага раёна і раённых уладаў, дзе заклікаў усімі магчымі спосабамі садзейнічаць спыненню вайны.
***
Учора ў Мінску адбыліся затрыманні людзей, якія сабраліся ў Кафедральным Саборы Святога Духа на супольную малітву аб спыненні нападу Расіі на Украіну. Сярод затрыманых — журналістка »Новага Часу» Дзіяна Серадзюк і яе муж Яўген Батура.