Еўрапарламентарыі: Пратасевіч знаходзіўся пад абаронаю Хартыі ЕС па правах чалавека і не мусіў быць выдадзены ўладам

Дэлегацыя па сувязях з Беларуссю Еўрапейскага Парламента нагадвае, што Раман Пратасевіч як учякач мусіў знаходзіцца пад абаронай артыкула 19 Еўрапейскай хартыі асноўных правоў. Еўрапарламентарыі заклікаюць працаваць сумесна, каб Пратасевіч быў вызвалены.

pratasevich_logo_1_1.jpg

Заяву падпісалі дэпутат Еўрапарламента Дэвід Макалістэр, еўрадэпутат Роберт Бедрань, дакладчык Еўрапейскага парламента па Беларусі, еўрадэпутат Петрас Аўстравічус.
«Як уцякач спадар Пратасевіч абаронены артыкулам 19 Хартыі Еўрапейскага саюза па правам чалавека (European Charter of Fundamental Rights), які катэгарычна абвяшчае, што "ніхто не можа быць выдалены, высланы альбо выдадзены дзяржаве, у якой існуе сур'ёзная рызыка таго, што ён ці яна будуць падвергнуты смяротнаму пакаранню, катаванням альбо іншаму бесчалавечнаму альбо прыніжаючаму годнасць абыходжанню альбо пакаранню», — гаворыцца ў заяве ўрадэпутатаў.
Яны заклікалі прэзідэнта Савета Еўропы, прадстаўнікоў дзяржаў-членаў ЕС, а таксама як Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі да вырашэння гэтага пытання падчас заўтрашняга саміту, а таксама прыступіць да прыняцця чацвёртага пакета санкцый супраць службовых асоб, якія прымаюць удзел у фальсіфікацыях выбараў альбо з'яўляюцца іх саўдзельнікамі ў парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку пераследзе незалежных журналістаў і блогераў.
«Мы таксама заклікаем Еўрапейскую службу знешніх сувязей і нацыянальныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Беларусі сачыць за сітуацыяй з Пратасевічам, прапанаваць яму любую падтрымку, якая можа спатрэбіцца, і сумесна працаваць над яго хуткім вызваленнем».
23 траўня ў аэрапорце «Мінск» быў затрыманы блогер Раман Пратасевіч. Ён знаходзіўся на борце самалёта, які ляцеў па курсе «Афіны — Вільня». Самалёт рэзка змяніў курс і прызямліўся ў Мінску. Прычынай экстранай пасадкі стаў сігнал аб мініраванні. Самалёт праверылі, бомбу не знайшлі, а ўсіх пасажыраў адправілі на паўторны дагляд. Сярод іх быў Раман Пратасевіч. Яго затрымалі.
ЕС заяўляе аб паветраным пірацтве, здзейсненым уладамі Беларусі.
Нагадаем, сёння беларускія праваабаронцы прызналі Рамана Пратасевіча палітзняволеным.
Паводле baj.by