Рамана Пратасевіча прызналі палітвязнем

Публічная дзейнасць Рамана Пратасевіча з’яўляецца нічым іншым, як мірнай рэалізацыей свабод, гарантаваных як Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, так і міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека — свабоды пошуку і распаўсюду інфармацыі, выказвання свайго меркавання і інш., заявілі беларускія праваабаронцы.

13895d13_0f10_49fe_8f9e_fa624395695b_w650_r0_s_sgpvf_1.jpg

Пераслед блогера Рамана Пратасевіча ажыцяўляецца ўладамі Беларусі ў перыяд востарага крызісу з правамі чалавека ў краіне, які пачаўся пасля абвяшчэння прэзідэнцкіх выбараў у траўні мінулага году і працягваецца дагэтуль. Дадзены крызіс суправаджаецца бепрэцэдэнтнымі палітычнымі рэпрэсіямі ў дачыненні да грамадзян краіны, ахвярамі якіх ужо сталі тысячы чалавек — мужчын і жанчын, пенсіянераў і студэнтаў, прадстаўнікоў шырокіх колаў беларускага грамадства. Усіх іх аб’ядноўвае тое, што яны маюць іншыя погляды на развіццё краіны, патрабуюць правядзення сумленных выбараў і забеспячэння правоў чалавека для ўсіх, без выключэння, грамадзян Беларусі.
Публічная дзейнасць Рамана Пратасевіча з’яўляецца нічым іншым, як мірнай рэалізацыей свабод, гарантаваных як Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, так і міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека — свабоды пошуку і распаўсюду інфармацыі, выказвання свайго меркавання і інш.
Згодна з міжнароднымі стандартамі свабоды выказвання меркавання, нихто не можа падвяргацца любога роду абмежаванням, пазбаўленню правоў ці санкцыям па прычыне ўласных меркаванняў ці перакананняў.
Абвінвачванне Рамана Пратасевіча ў распальванні сацыянальнай розні ў дачыненні да чыноўнікаў, міліцыі і іншых службовых асоб з’яўляеццца, паводле нашага меркавання, нічым іншым, як пераследам за крытыку дзеючай улады. Артыкул 130 КК прызваны найперш абараняць ад распальвання варожасці ўразлівыя групы грамадства, а не прадстаўнікоў дзяржаўнай улады ад няхай сабе і жорсткай крытыкі ў іх адрас. Намі неаднаразова ўдакладнялася, што прадстаўнікі дзяржаўных органаў улады не з’яўляюцца асобнай сацыяльнай групай.
Акрамя таго, згодна з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды выказвання меркавання, недапушчальна пакаранне за крытыку ці абразу нацыі, дзяржавы ці яе сімвалаў, урада, дзяржаўных устаноў ці дзяржаўных і грамадскіх дзяечаў, калі толькі гэтая крытыка ці абразы не скіраваныя на падбухторванне да гвалтоўных дзеянняў ці можа пацягнуць такія дзеянні.
У сувязі з гэтым праваабаронцы лічаць пераслед Рамана Пратасевіча палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а яго самога — палітычным зняволеным, а таксама патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.