Фотафакт: У гродзенскім заапарку атрымалася вывесці плацінавых ліс
Доўгія гады ў заапарку спрабавалі вывесці ўнікальны гібрыд. Сёлета эксперымент па злучэнню рыжай самкi з серабрыста-бурым самцом даў станоўчы вынік.

"Самец у нас хлопец сталы, таму мы рызыкавалі. Але эксперымент скончыўся ўдала. Зараз мы маем тры плацінавых лiсёнка. Падобных у Беларусi сустрэнеш рэдка. Некалькі гадоў таму такая ліса была ў мінскім заапарку і ёй вельмі ганарыліся. Цяпер такая будзе і ў нас", - распавяла ветэрынар заапарку Алена Нерад.

У Гродне такіх ліс не было больш за 15 гадоў. Верагодна, адна жывёла застанецца ў заапарку, а іншыя пойдуць на продаж.
Пакуль маленькія лісы не надта падобныя да сваіх бацькоў, але пройдзе крыху часу і іх поўсць стане такой жа, як у рэшты сямейства.

Дарэчы, хаця працягласць жыцця ліс у дзікай прыродзе каля сямі гадоў, у няволі яны могуць дажываць і да 25.
Паводле t-styl.info