Фотафакт: Здымаць бел-чырвона-белы сцяг прыехаў АМАП
Жыхары дамоў па вул. Чарвякова і Смаргоўскі тракт вывесілі бел-чырвона-белы сцяг паміж дамамі на ўзроўні 15 паверха. Сёння здымаць яго прыехаў АМАП.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал motolkohelp.
"На Смаргоўскі тракт 1 і 3, дзе сцяг на расцяжцы вісіць. Прыбыў АМАП са спец інструментам. Пайшлі на верх"..
А вось фота тых, хто скраў сцяг.
Фота motolkohelp