Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага перавялі ў Жодзіна
Сябры Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі былі затрыманыя 24 жніўня ля прахадной МТЗ
25 жніўня суд Заводскага раёна Мінска пакараў Кавалькову і Дылеўскага 10 суткамі адміністрацыйнага арышту кожнага. З тых часоў да іх не пускаюць адвакатаў.
Паводле прэс-службы Каардынацыйнай Рады, Сяргея Дылеўскага і Вольгу Кавалькову цяпер перавялі з ІЧУ на Акрэсціна ў Жодзіна, паведамляе tut.by.