Вечар 28 жніўня: новыя затрыманні (абноўлена)

На плошчы Незалежнасці ля Чырвонага касцёла людзі выстаіліся ў ланцуг салідарнасці.

ploshcha_20200828_shuk_007_img_1246.jpg


Праз нейкі час з'явіўся АМАП і пачаліся затрыманні, паведамляе «Свабода» і «Наша Ніва».
АМАП атачыў людзей ля Чырвонага касцёла і ўзяў іх у кола. Журналістаў папрасілі адысці.
З калонак, усталяваных на будынку Мінгарвыканкаму, даносіцца: «Не правакуйце на актыўныя дзеянні, не прымушайце прымяняць фізічную сілу і спецсродкі». Дзяўчаты спяваюць.

ploshcha_20200828_shuk_006_img_1244.jpg

ploshcha_20200828_shuk_005_img_1243.jpg


Тых, хто сабраўся ў ланцуг салідарнасці ля Чырвонага касцёла, цалкам акружыў АМАП, піша Tut.by


1_825xg.jpg


2_mtfue.jpg


2_k2yo0.jpg

Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць пра затрыманне Акіма Юркевіча, Андрэя Семашкевіча, а таксама ​Іллі Кузняцова (сябар БАЖ), Сяргея Сяргеева і Міхаіла Фаліна, піша Свабода.
Паводле «Вясны», актывісты «Народной Грамады» Аляксей Кірэеў і Рыгор Пагарцаў затрыманыя ў Маскоўскім РУУС.
У мікрараёне «Новая Баравая» міліцыя затрымала хлапца, які збіраў подпісы, каб пачаць адкліканне дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Хлапца завуць Аляксей Трыпузь, яго павезлі ў Бараўлянскі РАУС.


Тым часам «ланцугі салідарнасці» стыхійна з'яўляюцца ў розных кропках Мінска.

Як паведамляе "Наша Ніва", на плошчы Незалежнасці затрымалі некалькі журналістаў. Сярод іх сябра БАЖ Ілля Кузняцоў.

Праваабронцам "Вясны" стала вядома, што актывісты Народной Грамады Аляксей Кірэеў і Грыгорый Пагарцаў затрыманыя у Маскоўскім РУУС.

Сярод затрыманых:

  • Семашкевіч Андрэй
  • Кузняцоў Ілля - прадзюсар AirDance,затрыманы каля гасцініцы "Мінск",
  • Сяргееў Сяргей - удзельнік AirDance, грамадзянін РФ,затрыманы каля гасцініцы "Мінск"
  • Фалін Міхаіл - удзельнік AirDance, грамадзянін РФ, затрыманы каля гасцініцы "Мінск"
  • Рудзячэнка Антон - затрыманы каля Чырвонага касцёла, да суда змешчаны ў ЦІП
  • Волчак Міхаіл - каардынатар чату забастоўкі БГУ
  • Волчак Святлана - каардынатарка чату забастоўкі БГУ
  • Бойка Іван - паведаміў, што ёсць праблема з нагой
  • Воінаў Павел
  • Навіцкі Мікіта

Паведамляецца таксама, што ў мікрараёне "Новая Баравая" міліцыяй быў затрыманы хлопец, які збіраў подпісы, каб пачаць адкліканне дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Яго імя Аляксей Трыпузь. Хлопца вязуць у Бараўлянскі РАУС.

Тым часам "ланцугі салідарнасці" стыхійна з'яўляюцца ў розных кропках горада.

Віталь Крыўко, сябра Каардынацыйнай рады, а таксама каардынатар штаба Віктара Бабарыкі быў затрыманы сёння ўвечары невядомымі людзьмі, паведамляецца ў тэлеграм-канале kyky.org.

Гомель

У Гомелі міліцыя затрымала ў краме маладую жанчыну з белым шарыкам, паведамляе Радыё Свабода.

"Толькі што ў краме „Алмі“, якая ў мікрараёне Валатава, затрымалі маладую жанчыну з белым шарыкам. Да гэтага ля крамы быў невялікі ланцуг салідарнасці. Пад’ехала міліцыя, мне здаецца, усе людзі разбегліся. Я не ведаю, ці ўдзельнічала ў акцыі тая жанчына, але на маіх вачах яе проста ў краме затрымала міліцыя. Яе павялі ў міліцэйскі аўтамабіль", — распавяла жыхарка Гомеля.

Стала вядома, што затрыманую завуць Марыя Тульжанкова.

Узда

Дзмітрый Сайко быў затрыманы, калі ішоў па вуліцы з бела-чырвона-белым сцягам міліцыяй г. Узда. Суд меркавана адбудзецца ў панядзелак. Да гэтага ён будзе знаходзіцца ў міліцыі.