Інфармацыя пра гэта з'явілася ў афіцыйнай суполцы «Віцязя» ва «Укантакце».
Кіраўніцтва клуба з гумарам пералічыла ўсе плюсы сваёй прапановы:
«Аляксандр Глеб атрымае файную майку з беларускім арнаментам
Наш правы паўсярэдні Ілля Дударонак адмовіцца ад #13 на карысць Глеба
Імя нашага коуча — Аляксандр, і ён не менш легендарны, чым Арсен
Глеб быў гатовы згуляць за БАТЭ бясплатна. Ідэальна!
Гандбол — папулярнае практыкаванне на футбольных трэніроўках, і мы ўпэўненыя: Глеб ведае, што трэба рабіць на пляцоўцы
Мы лічым, што чалавек, які ўмее аддаваць добрыя пасы нагамі, здольны на гэта і рукамі
Наш брамнік Вадзім Котаў ведае добрыя месцы для рыбалкі»
«Паважаны Аляксандр Паўлавіч, наша каманда мае патрэбу ў Вашых паслугах! Зробім прыгожую гісторыю разам!» — гаворыцца ў запрашэнні на заканчэнне.
Паводле «Нашай Нівы»