Парыж абвешчаны сталіцай летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года

Летнія Алімпійскія гульні 2024 года пройдуць у Парыжы, а Лос-Анджэлес прыме Алімпіяду ў 2028 годзе, абвясціў Міжнародны Алімпійскі камітэт на сэсіі ў Ліме.

parizh_2.jpg

Парыж і Лос-Анджэлес былі зацверджаны сталіцамі летніх Алімпійскіх гульняў 2024-га і 2028 гадоў у пачатку ліпеня, аднак тады не было вырашана, хто з іх правядзе Гульні першым. Прэтэндэнты павінны былі дамовіцца аб гэтым самі.
31 ліпеня было абвешчана, што Лос-Анджэлес афіцыйна падаў заяўку на правядзенне Гульняў у 2028 годзе.На правядзенне Алімпійскіх гульняў 2024-га і 2028 гадоў таксама прэтэндавалі Гамбург, Будапешт і Рым, але ў канчатковы спіс яны не ўвайшлі.
І Парыж, і Лос-Анджэлес ўжо двойчы станавіліся гаспадарамі Гульняў: Парыж прымаў Алімпіяды ў 1900-м і 1920 гадах, а Лос-Анджэлес — ў 1932-м і 1984 годзе.
Бліжэйшыя летнія Алімпійскія гульні пройдуць у 2020 годзе ў Токіа.
Як адзначаў спартыўны аглядальнік Алекс Кэпсцік, пры тым, што канкурэнцыя за права прыняць у сябе гэтае прэстыжнае спартыўная падзея стала больш жорсткай, у апошнія гады колькасць зацікаўленых у правядзенні Гульняў гарадоў скарачалася.
У цяперашняй гонцы за правядзенне летняй Алімпіяды з дыстанцыі сышлі Гамбург, Рым і Будапешт, а за права правядзення зімовай Алімпіяды 2022 года змагаліся за ўсё два гарады.
Прычыны гэтага — высокі кошт правядзення спаборніцтваў і адсутнасць падтрымкі з боку насельніцтва.
Паводле BBC