Хапун у Жлобіне. Вядома пра пяцярых затрыманых

У Жлобіне АМАП і ГУБАЗіК правялі аблаву. За ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі пяць чалавек. 

_cihi_supraciu__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__1_logo.jpg

Пра затрыманне пяцярых чалавек стала вядома ўчора, 15 снежня, з паведамлення набліжанага да сілавікоў тэлеграм-канала.

«Н*ша Н*ва» назвала імёны затрыманых: гэта Марына Ляхновіч, Таццяна Дземчанка, Вадзім Кір'янаў, Анастасія Татарынава і Кірыл Камароў.

У затрыманні бралі ўдзел супрацоўнікі АМАПа і ГУБАЗіКа. Затрыманым ставіцца ў віну ўдзел у пратэстах у Жлобіне ў 2020 годзе.

Прынамсі, аднаго з іх ужо затрымлівалі па адміністрацыйных «пратэсных» справах — менавіта яго брутальнае затрыманне бачна на відэа. Нягледзячы на тое, што хлопец не аказвае аніякага супраціву, на яго навальваюцца тры чалавекі і кладуць тварам у снег. Пасля гэтага яны ж валакуць яго ў аддзяленне міліцыі.

Затрыманыя (прынамсі, частка з іх), мяркуючы па ўсім, знаёмыя між сабой. «Н*ша Н*ва» адзначае таксама, што звычайна агульная колькасць затрыманых у раёнах нашмат большая за колькасць імён, вядомых напачатку.