Гарадзенскім актывістам уручылі позвы за фота з нацыянальным сцягам
Да каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Гародні Сяргея Верамеенкі і яго жонкі Вольгі ўвечары 16 траўня прыйшлі міліцыянты, якія прынеслі ім позвы за фота з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі.

Сяргей і Вольга Верамеенкі 5 траўня правялі акцыю салідарнасці ў Гародні з асуджаным на 15 сутак арышту намеснікам старшыні А’б’яднанай грамадзянскай партыі Васілём Паляковым, якога затрымалі за тое, што ён на дазволеным у Гомелі мітынгу 1 траўня трымаў нацыянальны сцяг.
У знак салідарнасці актывісты БХД выйшлі з бел-чырвона-белым сцягам у розныя мясціны Гародні.
bchd.info