МХД змагаюцца за чысціню Палыковіцкай крыніцы

Маладыя хрысціянскія дэмакраты змагаюцца за чысціню Палыковіцкай крыніцы, што за сем кіламетраў ад Магілёва.

1494916266_1320055441924579.jpg

У свой час жыхары катэджаў без праектаў, дазволаў і ўзгадненняў падвялі каналізацыю да сваіх асабнякоў, але не давялі справу да канца, таму цяпер сцёкі трапляюць у навакольнае асяроддзе і праходзяць у непасрэднай блізкасці ад крыніцы — забруджваецца глеба, падземныя воды.

«Больш за сем гадоў Палыковіцкая крыніца, якая з'яўляецца не толькі гістарычным помнікам, але і крыніцай, як лічаць жыхары горада, чыстай вады, забруджваецца, але ніякіх дзеянняў па прадухіленні далейшага забруджвання з боку ўлады не было», — адзначыў лідар МХД Магілёва Андрэй Бодзілеў.

Каб супрацьстаяць забруджванню і дамагчыся пачатку рэальных дзеянняў уладаў па рашэнні праблемы, моладзь распачала кампанію "За ўтульны горад". Ужо збіраюць подпісы пад зваротамі да кіраўніцтва вобласці і горада. Маладыя хрысціянскія дэмакраты хочуць сустрэцца з кіраўніцтвам выканкамаў. А 20 мая пройдзе акцыя "Зробім самі", падчас якой будзе арганізавана ўборка смецця ля Палыковіцкай крыніцы.

Паводле bchd.info