Генпракуратура распачала ўжо 18 крымінальных спраў з-за завышэння цэнаў
Чатыры чалавекі трапілі з-за завышэння цэнаў пад варту.
![_rynak___kamarouka___handal___pradukty___minsk___2021__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__9__logo.jpg _rynak___kamarouka___handal___pradukty___minsk___2021__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__9__logo.jpg](/img/v1/images/_rynak___kamarouka___handal___pradukty___minsk___2021__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__9__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
За невыкананне заканадаўства аб цэнаўтварэнні на гэты дзень улады распачалі 18 крымінальных спраў, чацвёра небаракаў узятыя пад варту, паведаміла начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Анжаліка Курчак, піша «Л*стэрка».
— На сённяшні дзень распачата 18 крымінальных спраў, звязаных з неабгрунтаваным завышэннем цэнаў. Сума шкоды перавысіла 7 мільёнаў рублёў. Большасць спраў органамі пракуратуры ўзбуджаная па матэрыялах ДФР КДК. Пракурорамі санкцыянаванае прымяненне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да 4 асоб, па шэрагу фігурантаў такое пытанне знаходзіцца на разглядзе, — заявіла Курчак.
Яна заявіла, што пытанні выканання заканадаўства аб цэнаўтварэнні па даручэнні генеральнага пракурора ўзятыя на асаблівы кантроль — пракуроры штодня аналізуюць гэтую інфармацыю.
— Па ўсіх выяўленых парушэннях прымаюцца меры рэагавання нягледзячы на пасады, — заявіла Курчак.
Сёння ў КДК паведамілі, што на завышэнне коштаў у ведамства за тыдзень паскардзіліся 531 раз. Усяго ў Мінскай вобласці за 7 дзён выявілі пяць выпадкаў завышэння цэн.
![Цэны павышаць забаранілі. І што цяпер рабіць? ТОП 10 пытанняў і адказаў Цэны павышаць забаранілі. І што цяпер рабіць? ТОП 10 пытанняў і адказаў](/img/v1/images/_smutak_bol_reczaisnasc_vajna_2022_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, 6 кастрычніка на нарадзе па эканамічных пытаннях Лукашэнка заявіў, што забараняе павышэнне любых цэн у краіне. Праз некалькі дзён стала вядома, што ў Беларусі за завышэнне цэнаў распачата больш за дзесяць крымінальных спраў. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка 10 кастрычніка заявіў, што забарона на павышэнне цэнаў будзе дзейнічаць толькі некалькі дзён. І за гэтыя некалькі дзён, маўляў, мусіла быць распрацаваная нейкая «сістэма кантролю за цэнаўтварэннем». Як мусіць выглядаць гэта сістэма, беларускі кіраўнік так і не патлумачыў.
![«Сыпацца пачало адразу многае». Што ў новых даных па цэнах так усхвалявала Лукашэнку? «Сыпацца пачало адразу многае». Што ў новых даных па цэнах так усхвалявала Лукашэнку?](/img/v1/images/16221836.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
![АВВА раіць бізнесу падумаць, мо прыйшоў час зафіксаваць страты і згарнуць дзейнасць? Да чаго прывядзе «вайна са здаровым сэнсам» — АВВА](/img/v1/images/avva.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)