«Гэта акупацыя». Ціханоўская звярнулася да кіраўніка Еўракамісіі з нагоды справы TUT.BY
Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская зрабіла заяву ў сувязі з сённяшняй атакай улады на самы папулярны інтэрнэт рэсурс краіны.
«Сёння мы ўсе — сведкі наўмыснага забойства медыя і
незалежнага партала TUT.BY, — сказала Святлана Ціханоўская. — Ён 20 гадоў спраўна паведамляў беларусам сумленныя
навіны і быў узорам незалежнай прэсы. Многія асцерагаліся, што так і
адбудзецца, але гэта зусім іншае пачуццё, калі глядзіш на паслядоўнае знішчэнне
свабоды на ўласныя вочы. Зборышча людзей, якія ўтрымліваюць уладу ў Беларусі, — гэта і ёсць сапраўдны акупацыйны рэжым: яны забіваюць СМІ, забіваюць партыі і
супольнасці, забіваюць нас — на вуліцах і ў турмах.
Я і мая каманда ўжо знаходзімся на сувязі з кіраўніком
Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. Мы патрабуем неадкладнай рэакцыі ЕС,
тэрміновага запуску праграмы падтрымкі незалежных СМІ, абароны журналістаў і
дапамогі для працягу працы, насуперак рэпрэсіям. Мы настойваем, што трэба
ўвесці санкцыі ў дачыненні да ўсіх адказных за рэпрэсіі ў адрас рэдакцый,
журналістаў і блогераў».