У Наваполацку затрымалі Алену Радзькову, былую давераную асобу Святланы Ціханоўскай
Затрыманне адбылося ў панядзелак, калі Алена вяла дзіця ў садок. Дзе яна цяпер, невядома. У ізалятарах часовага ўтрымання Полацка і Наваполацка адказваюць, што яе там няма.

Разам з Аленай затрымалі валанцёра Артура Сінегу, хворага на
анкалагічную хваробу. Артур застаецца ў ІЧУ Полацка, піша «Белсат».