"Гісторыя на вакацыях" — летняя гістарычная школа з Алегам Трусавым
17 чэрвеня адбыліся чарговыя заняткі школы. Былі разгледжаны пытанні ўзнікнення і гісторыі царкоўнай уніі ў Рэчы Паспалітай і Вялікім Княстве Літоўскім, на тэрыторыі Беларусі.

Адбылася зацікаўленая дыскусія на тэму наступстваў уніі для яе ўдзельнікаў, асабліва беларусаў і ўкраінцаў.
Была праведзена міні-віктарына. Пераможца атрымаў каштоўны прыз.
Наступныя заняткі — 21 чэрвеня (у пятніцу) а 18-й гадзіне, на Румянцава, 13.
Тэма: войны Вялікага Княства Літоўскага з шведскім Каралеўствам і іх трагічныя наступствы для Беларусі.
Запрашаем усіх ахвотных
Сакратарыят ТБМ