Хлопца арыштавалі на 15 сутак за цікавасць да праўладнага мітынга
На судзе хлопец распавёў, што ў РУУС яго прыкоўвалі кайданкамі да лаўкі.

Хлопца, які цікавіўся мітынгам прыхільнікаў Лукашэнкі ва Уруччы, арыштавалі на 15 сутак.
31-летняга Цярэнція Марыніча затрымалі ўчора і склалі пратакол за дробнае хуліганства, якое ён нібыта здзейсніў у РУУС. У пратаколе сказана: «Паводзіў сябе агрэсіўна, нецэнзурна лаяўся, выказваючы відавочную непавагу да грамадства».
На судзе хлопец распавёў, што ў РУУС яго прыкоўвалі кайданкамі да лаўкі.