Год «хатняй хіміі» — за надпіс «No war»
У Беларусі за графіці «No war» таксама судзяць — толькі паводле іншага, чым у РФ, артыкула.

За надпіс «No war» жыхара Брэста асудзілі да года «хатняй хіміі». Сёння, 22 красавіка ў Маскоўскім судзе Брэста па артыкуле «Апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці» (арт.341 КК РБ) асудзілі вулічнага мастака Рамана Барташа, паведамляюць праваабаронцы.
Вядома, што 20 сакавіка ў раёне чыгуначнай станцыі «Брэст Паўднёвы» з'явіўся пацыфісцкі надпіс-графіці. Ён складалася з некалькіх элементаў: асноўная частка — гэта фраза «No war». Таксама стаяў стылізаваны подпіс аўтара. Частка была выканана маркерам, іншае намалявана балончыкам.
Амаль адразу графіціста затрымалі. Гэта зрабіла ахова чыгункі. А ужо сёння 19-гадовага юнака асудзілі. Суддзя Марыя Аліферук прысудзіла Раману Барташу год «хатняй хіміі».