«Голас» палічыць удзельнікаў Марша герояў у розных гарадах

Платформа "Голас" дадала новыя функцыі да ініцыятывы "Я гуляю". Ужо ў гэтую нядзелю, 13 верасня, можна будзе яшчэ дакладней палічыць тых, хто ўдзельнічае ў вулічных маршах. А таксама ўбачыць іх размеркаванне па гарадах Беларусі.

Аўтар ілюстрацыі ROZAN_ART

Аўтар ілюстрацыі ROZAN_ART

У мінулую нядзелю ў "Голасе" зарэгістравалася больш за 170 тысяч пратэстоўцаў. Але паводле МУС, па ўсёй краіне на вуліцы з пратэстамі выйшлі ўсяго каля 30 тысяч чалавек.
Каб распавесці "Голасу" пра свой удзел у Маршы, трэба чат-боту адправіць паведамленне аб сваім удзеле і геалакацыю. Распрацоўшчыкі абяцаюць, што ўсе аперацыі ананімныя і бяспечныя.
Акрамя таго, 13 верасня на платформе "Голас" з'явіцца і падтрымка ад сусветнай супольнасці. Спецыяльна для жыхароў замежжа рэалізавана магчымасць "support Belarus".