Гомельскі школьнік памёр на перапынку паміж урокамі
У Гомелі васьмікласнік адной са школ памёр на перапынку, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на БЕЛТА.
![pamior_0309.jpg pamior_0309.jpg](/img/v1/images/pamior_0309.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Гомелі васьмікласнік адной са школ памёр на перапынку, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на БЕЛТА.
Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык гуляў у тэлефоне, раптам яму стала кепска. Да яго паклікалі медсястру, а тая адразу выклікала хуткую дапамогу. Школьніка спрабавалі рэанімаваць 45 хвілін. На жаль, выратаваць яму жыццё не ўдалося.
Прычыны смерці дзіцяці высвятляюцца.