Гомель: рыхтуецца скарга ў Камітэт ААН па справе асуджанага да смяротнага пакарання

Праваабаронца Леанід Судаленка сустрэўся з маці асуджанага да вышэйшай меры пакарання гамяльчаніна Аляксандра Грунова. Абмяркоўвалася пытанне вычарпання ўсіх эфектыўных сродкаў прававой абароны ўнутры краіны для падачы індывідуальнай скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Сустрэча адбылася ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання».



smiarotnae1.jpg

«Мы не даем ацэнак крымінальнаму злачынству, якім бы яно па сваёй жорсткасці ні было. Мы выступаем супраць смяротнага пакарання і далучэнне нашай краіны да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. У ходзе сустрэчы з маці смяротніка — Вольгай Груновай дасягнутая дамоўленасць аб падачы скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН», — заявіў Судаленка.

На дадзены момант Беларусь засталася адзінай краінай у Еўропе, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. Пасля адмены смяротнага пакарання Узбекістанам з  2008 году наша краіна засталася апошняй з дзяржаваў на постсавецкай прасторы, якая прымяняе дадзены від пакарання. 

gomelspring.org