Хронікі рэпрэсій. Затрымалі навукоўцу, былога футбольнага фаната і 18-гадовага хлопца
З дапамогай праваабаронцаў «В*сны» сабралі інфармацыю пра палітычны пераслед беларусаў 25 верасня.
![photo_2022_09_25_15_30_07.jpg photo_2022_09_25_15_30_07.jpg](/img/v1/images/photo_2022_09_25_15_30_07.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
За ўдзел у пратэстах затрыманы яшчэ адзін беларускі навукоўца.
Алесю Бярнацкаму нядаўна споўнілася 35 гадоў. Мужчына
скончыў БДЭУ на кафедры эканомікі прыродакарыстання, а пасля перайшоў працаваць
у Акадэмію навук.
Цяпер ён займае пасаду вучонага сакратара «Цэнтра сістэмнага
аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі». Ягоная профільная навуковая
тэма — узнаўляльная і іншая «зялёная» энергетыка. Таксама ён быў чальцом Рады
маладых навукоўцаў Беларусі.
Сілавікі кажуць, што супраць яго заведзеная крымінальная
справа.
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне
37-гадовага жыхара Слоніма, былога футбольнага фаната Дзмітрыя Жукоўскага. Паводле іх, мужчына ў
«Аднакласніках» распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы», а таксама абражаў
Лукашэнку.
За ўдзел у пратэстах затрыманы 18-гадовы Ілля Салаўёў.
На «пакаяльным відэа» хлопец кажа, што ў 2020 годзе
ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і стаяў у счэпцы каля Стэлы.
![Паехаў у санаторый, а трапіў на «суткі»: беларуса асудзілі за майку са «спецыфічнай сімволікай» Па даносе «неабыякавага грамадзяніна» мужчыну з санаторыя адправілі на суткі](/img/v1/images/photo_2022_09_25_10_59_42.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)