
«У цяперашні час большасць "жаночых" арганізацый і актывістак вымушана спынілі сваю дзейнасць у Беларусі. Разважаючы пра спосабы дапамогі беларусам у няпростай сітуацыі, мы стварылі сайт, дзе ў лаканічнай форме выкладзеная важная юрыдычная інфармацыя, неабходная для таго, каб хутка разабрацца ў прававых пытаннях і зразумець магчымыя варыянты дзеянняў», — адзначаецца на сайце.
Усе матэрыялы ўтрымліваюць узоры заяў і скаргаў, якія дапамогуць пачаць працэдуру па абароне сваіх правоў самастойна.
Таксама сайт прадугледжвае магчымасць кансультацыі ў юрысткі.
Таксама ёсць акаўнты праекта ў Інстаграм і Facebook.