ГУБАЗіК зноў дзейнічаў ад імя B*POL — і арыштаваў «сотні чалавек»

ГУБАЗіК, які піша ад імя B*POL — гэта як тэлефонныя махляры, што тэлефануюць ад імя службы бяспекі банкаў і прапануюць узяць крэдыт. Чамусьці заўсёды знаходзяць сабе даверлівых ахвяраў. Здаецца, схема старая і правераная — але ж працуе!

_000026__logo_1_2.jpg


ГУБАЗіК рассылаў беларусам заданні ад імя B*POL, а пазней затрымліваў тых, хто перайшоў па спасылцы, піша «М*дыязона».
Супрацоўнікі ГУБАЗіК праз фэйкавы чат-бот плана «П*рамога» дасылалі беларусам заданні, праз якія пазней затрымлівалі. Пра гэта піша міліцэйская газета «На страже».
Сілавікі стварылі фэйкавы чат-бот, з дапамогай якога прапаноўвалі «даведацца аб наяўнасці ў дачыненні да сябе кампраметуючай інфармацыі».
Тым, хто адгукнуўся, адпраўлялі інфармацыю аб наяўнасці або адсутнасці іх даных у міліцэйскіх базах.


Сілавікі, якія выйшлі на сувязь, прапаноўвалі супрацоўніцтва з B*POL, для гэтага трэба было «актуалізаваць персанальныя звесткі».
Ад імя кіраўнікоў аб'яднання супрацоўнікі ГУБАЗіК прапаноўвалі выканаць «заданне па назіранні за даручаным аб'ектам або іншае дзеянне, напрыклад, забраць змесціва тайніка».
«На страже» сцвярджае, што па спасылцы перайшлі «сотні чалавек», якіх пазней затрымалі.