Іллю Квачэнку, у якога забралі аўто за сцяг, затрымалі. Суд будзе паводле новага КаАП

Жыхара квартала «Пірс», распрацоўшчыка Іллю Квачэнку, у якога сілавікі пазаўчора эвакуявалі аўтамабіль яго брата за сцяг на тэрасе, затрымалі да суда.

b51e9584727c66750d50ef3ab6693e54.jpeg

Сёння Ілля Квачэнка пайшоў РУУС з адвакатам. Пра гэта паведаміла жонка Іллі. Яе выправадзілі з аддзялення.

Потым да мяне выйшаў адвакат і сказаў, што Іллю затрымалі на 72 гадзіны. Паколькі набліжаюцца выхадныя, суд, верагодна, будзе ўжо заўтра. Іллі ставяць у віну «пікетаванне», але ўжо па новым артыкуле — 24.23. Ён больш жорсткі, чым 23.34. Мы, вядома, з гэтым не згодныя, — заўважыла дзяўчына.

На сваёй тэрасе бел-чырвона-белы сцяг Ілля Квачэнка вывесіў яшчэ летам. Пазаўчора ў «Пірс» прыехалі сілавікі — «верагодна, з рэйдам». Яны коратка пагутарылі з распрацоўшчыкам, пакуль той быў на тэрасе: папрасілі спусціцца — Ілля адмовіўся: «Пра тое, каб прыбраць сцяг, нават гаворкі не ішло. Яны проста стукаліся ў дзверы, я прасіў іх прадставіцца, інакш я не адкрыю, — тады яны разварочваліся і сыходзілі», — распавёў Ілля Квачэнка dev.by

У хуткім часе да дома пад'ехаў пагрузчык — і эвакуяваў з паркоўкі машыну брата Іллі, на якой распрацоўшчык ездзіў апошнім часам. А на наступную раніцу да маладога чалавека прыйшлі з позвай — з'явіцца 4 сакавіка ў РУУС да 9.00.

28300cb4981b66263020c3c48bc7c1f0.jpg


Ілля гаварыў dev.by, што гатовы да таго, што яго затрымаюць і дадуць 15 сутак. Таксама хлопец меркаваў, што яго адваката, магчыма, на суд не дапусцяць.

У абноўленым КаАП за ўдзел у пратэсных акцыях прадугледжаны штраф да 100 базавых, грамадскія працы або арышт да 15 сутак.

Паводле dev.by