Інцыдэнт з самалётам, у якога пры ўзлёце лопнула кола, пацвердзілі ў «Белавія»
Сёння ў «Белавія» пацвердзілі інцыдэнт з самалётам — у яго лопнула кола. Праводзіцца расследаванне прычыны яго разбурэння. Гэта здарылася ў Турцыі ўчора, 1 лістапада.
![_aeraport__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg _aeraport__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg](/img/v1/images/_aeraport__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Учора, 1 лістапада, некаторыя тэлеграм-каналы паведамілі пра інцыдэнт з самалётам «Белавія» — у яго пры ўзлёце лопнула кола. Пасля пасадкі самалёт Boeing заблакаваў паласу ў аэрапорце, таму ў працы аэрапорта прыкладна на гадзіну адбыўся паралюш.
Сёння ў «Белавія» пацвердзілі, што 1 лістапада пасля вылету рэйса В2-784 з міжнароднага аэрапорта Стамбула імя Атацюрка (самалёт Boeing 737 – MAX 8) авіякампаніі «Белавія» наземныя службы аэрапорта агледзелі ўзлётна-пасадачную паласу і паведамілі аб магчымым пашкоджанні шыны кола самалёта.
![belavia_zdarenne.jpg belavia_zdarenne.jpg](/img/v1/images/belavia_zdarenne.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Экіпаж, як гаворыцца ў прэс-рэлізе, прааналізаваў сітуацыю і прыняў рашэнне следаваць у пункт прызначэння — Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Палет выконваўся ў штатным рэжыме.
«Дзякуючы прафесійным дзеянням экіпажа пасадка прайшла ўдала, ніхто з пасажыраў і членаў экіпажа, што знаходзіліся на борце, не пацярпеў. Самалёт, калі ён прыляцеў, на нейкі час пакінулі на ўзлётна-пасадачнай паласе аэрапорта «Мінск», рухавікі былі заглушаныя з мэтай недапушчэння магчымага перагрэву шасі, пасля чаго Boeing быў адбуксаваны на месца стаянкі».
Цяпер вядзецца расследаванне прычын разбурэння шыны левага асноўнага кола шасі.
![_samalety___turyzm____belavia__fota_lzmitryja_dzmitryeva_novy_czas__16__logo.jpg _samalety___turyzm____belavia__fota_lzmitryja_dzmitryeva_novy_czas__16__logo.jpg](/img/v1/images/_samalety___turyzm____belavia__fota_lzmitryja_dzmitryeva_novy_czas__16__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Згодна з анлайн-табло прылётаў мінскага аэрапорта, пасадка была здзейснена на гадзіну пазней запланаванага (у 22.05 замест 21.00), паведамляе «Позірк». І адзначае, што сёння «Белавія» фактычна пацвердзіла інфармацыю тэлеграм-канала «Авіятаршчына» — «авіяцыйнага рэсурсу пра расійскую грамадзянскую авіяцыю». Незадоўга да паўночы ён паведаміў, што «пнеўматык кола ў самалёта лопнуў яшчэ пры ўзлёце».
Глядзіце таксама
![Як працуе авіякампанія «Белавія» і чаму беларусам так дорага лятаць? Калі ў беларусаў будзе магчымасць лётаць па нармальных цэнах?](/img/v1/images/_belavia__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Пасля вылету борта на ўзлётнай паласе «знайшлі кавалкі гумы». Перад пасадкай у Мінску «лайнер выканаў праход над паласой на вышыні 275 метраў і пайшоў у зону чакання, дзе здзейсніў некалькі кругоў, пасля чаго змог прызямліцца», экіпаж і пасажыры не пацярпелі.
Самалёт «страціў здольнасць да самастойнага перамяшчэння і не змог вызваліць паласу сваім ходам». Борт быў адбуксіраваны з узлётна-пасадачнай паласы на перон пры дапамозе цягача. У выніку блакіроўкі ўзлётна-пасадачнай паласы з Мінска не мог вылецець у Маскву рэйс расійскай авіякампаніі «Перамога» (затрымка склала каля гадзіны, адзначае «Позірк».). Іншаму самалёту (хоць і не называецца, якому) «давялося пайсці на запасны аэрадром у Гомель».
Глядзіце таксама
![«Леанарда» — дзіця санкцый. «Белавія» пераходзіць на расійсую сістэму браніравання квіткоў «Леанарда». Што за сістэма, на якую пераходзіць «Белавія»?](/img/v1/images/_samalety___turyzm____belavia__fota_lzmitryja_dzmitryeva_novy_czas__2__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)