Ініцыятыва «Вяртанне Памяці» запрашае на акцыю ў Курапатах

Шлях па ўсталяванай сёлета Крыжовай Алеі абудзецца ў суботу. 

Курапаты

Курапаты


29 кастрычніка дэмакратычная грамадскасць Беларусі адзначае Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэннях мінскай турмы НКВД было расстраляна больш за 100 беларускіх пісьменьнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў. Сярод іх Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Янка Нёманскі, Міхась Чарот , Валерый Маракоў і інш.
У гэты дзень сябры  аргкамітэта  гісторыка-асветніцкага аб'ядання «Вяртанне Памяці» запрашаюць беларускую грамадскасць, сябраў розных грамадскіх ініцыятыў, рухаў,партый, арганізацый сабрацца а 17-00 у Курапатах дзеля таго, каб разам, каб ушанаваць памяць закатаваных сталіністамі продкаў.
Збор а 17 гадзіне будзе адбывацца з заходняга боку мемарыяла (насупраць сумнавядомага «Бульбаш-хола»), каля Крыжа Палітвязням. Плануецца прайсці Шляхам Памяці  па усталяванай селета валанцерамі Крыжовай Алеі памяці расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 г. , пасля па Крыжоваму  Шляху да Галгофы,  далей — да Крыжа Пакутаў і Маці Божай Курапацкай. Актывісты збіраюцца запаліць Шлях Памяці з соцень знічак і зладзіць супольную малітву.
Паводле інфармацыі арганізатараў