Іосіф Шагал назваў беларускіх палітвязняў — крымінальнікамі

Пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал у інтэрв'ю ізраільскаму каналу заявіў, што з пункту гледжання Ізраіля, беларускія палітзняволеныя з'яўляюцца крымінальнікамі.



shagalpasolisr.jpg

На пытанне журналісткі пра пазіцыю Ізраіля як адзінай дэмакратыі на Блізкім Усходзе, у дачыненні да праблемы палітзняволеных у Беларусі Шагал адказаў: "З пункту гледжання нашага, яны — крымінальнікі, таму што ў іх ёсць артыкул — за хуліганства, за кіданне камянёў, за знявагу ўлад ну і гэтак далей". 

Каментуючы заяву ізраільскага пасла, міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі адзначае — у Беларусі сапраўды няма гэтак званых палітычных артыкулаў. 

— Безумоўна, амбасадар наўрад ці можа свой асабісты пункт гледжання выказваць. Мы чакалі не толькі заяву, але і рэальных спраў з боку ізраільскага амбасадара ў Беларусі, а менавіта я маю на ўвазе, што ён яшчэ ў мінулым годзе так упэўнена гаварыў, што ў 2013 годзе з’явіцца бязвізавы рэжым для беларусаў. 

Акрамя таго, Шагал паведаміў, што ёсць верагоднасць хуткай адмены візавага рэжыму паміж Беларуссю і Ізраілем. Раман Якаўлеўскі адзначыў, што гэтае “ў хуткім часе” працягваецца ўжо больш за 5 гадоў.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя