Ірыну Халіп аштрафавалі на 15 базавых

Вядомую беларускую журналістку, аднаго з лідараў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Ірыну Халіп суд Партызанскага раёна Мінска аштрафаваў на 15 базавых велічыня (382,5 рубля).

halip_img.jpg

Судовая пасяджэнне адбылося сёння, 20 снежня.

Журналістку cудзілі паводле артыкулу 23.34 КаАП — за «публічнае выказванне свайго стаўленне да маючых адбыцца выбараў, якое было выказана ў рамках афіцыйнай агітацыйнай кампаніі “Сустрэча свабодных людзей”, што праходзіла 15 лістапада на плошчы Свабоды ў Мінску».

Ірына Халіп адзначыла, што рашэнне суда не стала для яе нечаканасцю:

«Вядома, я магла атрымаць і 15 сутак, але чамусьці меркавала, што, хутчэй за ўсё, у маім выпадку суд абыдзецца штрафам. Вядома, з аднаго боку, ім трэба было ізаляваць Яўгена Афнагеля і Максіма Вінярскага, але з іншага боку — казна ж пустая, і яе таксама трэба папаўняць. Можа, у іх такі падзел: хай Вінярскі і Афнагель сядзяць, а Халіп і Нікалайчык казну папаўняюць сваімі штрафам».

Паволое spring96.org