Як правакавалі бойку на пікеце БХД у Маладзечна (відэа)

Маладзечанскі блогер  Руслан Кісялёў зняў на відэа, як чалавек у цывільным правакаваў бойку на пікеце БХД.

1469793371_13887022_1374083899271446_4916213672846727188_n.jpg


Маладзечанскі блогер Руслан Кісялёў зняў на відэа тое, як у Маладзечне падчас пікету прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Пракаповіча з удзелам лідараў БХД і МХД Віталя Рымашэўскага і Марыны Хоміч невядомы чалавек у цывільным з відэакамерай правакаваў бойку і замінаў збору подпісаў.

 

“Дзякуючы гэтаму відэа ўсе могуць бачыць, як праходзяць свабодныя і сумленныя выбары ў Беларусі”, — адзначыў Віталь Рымашэўскі.

 

 

 

Больш падрабязнага відэа з пікету можна знайсці на канале Руслана Кісялёва.




 

Паводле яго, зараз вельмі часта правакацыямі супраць незалежных кандыдатаў кіруюць прадстаўнікі выбарчых камісій. “Гэтак было і ў Маладзечне, дзе сябра акруговай камісіі Святлана Паздзеева ніяк не рэагавала на правакатара, затое папярэджвала прамоўцу БХД. У Мінску ў дачыненні да Марыны Хоміч камісія таксама ўмешвалася ў выбарчую кампанію і парушала выбарчае заканадаўства. Пры гэтым менш за 1% сябраў БХД уключылі ва ўчастковыя камісіі, што таксама кажа, што свабодных і сумленных выбараў няма”, — падкрэсліў палітык.




 

Нагадаем, што БХД разам з іншымі дэмакратычнымі арганізацыямі і партыямі Беларусі ўдзельнічае ў кампаніі назірання “Права выбару–2016”.


bchd.info