Яндэкс адказаў пра ўзнагароду таксоўцу, які звёз пратэстоўца «як у кіно»

Служба Яндэкс-таксі не ведае імя кіроўцы, які стаў героем, калі звёз пратэстоўца «як у кіно», піша «Еўрарадыё».

taksouka_2409.jpg

Пра гэта кампанія паведаміла ў адказ на петыцыю, размешчаную на сайце change.org.

Аўтары петыцыі, пад якой падпісаліся 30 тысяч чалавек, прасілі ўзнагародзіць таксоўца.

Кампанія Яндэкс-таксі адказала:

«Дзякуй за перажыванні аб кіроўцу, мы думаем, што ён у курсе і вельмі крануты. Мы не ведаем, хто гэта быў — вызначыць нумар машыны па відэа немагчыма, а мяркуючы па паведамленнях у СМІ, кіроўца быў не на замове. Але мы будзем гатовыя дапамагчы яму, калі гэта спатрэбіцца».

taksouka_0110.jpg

23 верасня журналісты «Еўрарадыё» сталі відавочцамі, як кіроўца Яндэкс-таксі на вуліцы Берута ў Мінску выратаваў пратэстоўца, які ўцякаў ад сілавікоў. Кіроўца прапанаваў хлопцу заскочыць у машыну і з'ехаў ад пераследнікаў, уцякаючы па сустрэчнай паласе і нават па тратуары.