Яшчэ адзін палітвязень па «справе размаляваных цюкоў» выйшаў на волю

Сёння, 16 траўня, з магілёўскай турмы №4 выйшаў палітзняволены фігурант «справы размаляваных цюкоў з саломай» Ігар Мыслівец.
Нядаўна з гомельскай калоніі выйшла яшчэ адна фігурантка справы Алена Дзядзюля.

Нагадаем, суддзя Вікторыя Суднік 31 студзеня прызнала фігурантаў рэзананснай «справы размаляваных цюкоў з саломай» вінаватымі па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства групай асобаў) і прызначыла ўсім, акрамя Кацярыны Арыка, год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму – Андрэю Арыку, Максіму Дубешку, Аляксандру Бабко, Вользе Дубовік, Алене Дзядзюлі, Ігару Мысліўцу. Кацярыну асудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» і вызвалілі ў зале суда.

На судзе стала вядома, што на поле сілавікі прыехалі з аўтаматамі, супрацоўнікі на затрыманых малявалі свастыку, некаторых збівалі. Таксама, па словах абвінавачаных, акцыю, па сутнасці, арганізаваў «невядомы хлопец», які прапаноўваў абвінавачаным у тэлеграме размаляваць цюкі пад Дзяржынскам. Сярод затрыманых яго не аказалася.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: