Палітзняволенага байкера Мікіту Траццякевіча ў калоніі змясцілі ў ШІЗА

Стала вядома, што палітвязня Мікіту Траццякевіча адміністрацыя калоніі №3 (Віцьба) змясціла ў штрафны ізалятар. Тэрмін і прычыны не паведамляюцца.  

tretiakevic.jpg

Байкера з Мінска абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК). Інцыдэнт адбыўся 19 верасня 2020 года каля ГЦ "Еўропа", калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць. Мікіту затрымалі напрыканцы кастрычніка. Таксама былі затрыманыя яшчэ два палітвязні — Мікіта Афанасьеў і Андрэй Іванюшын. У судзе Савецкага раёна Мінска Мікіту Траццякевічу прысудзілі 3 гады калоніі агульнага рэжыму.
Падтрымайце Мікіту лістамі салідарнасці: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Мікіта Андрэевіч Траццякевіч