Яшчэ адна фігурантка «справы T*T.ВY» выйшла з СІЗА

Але Лапатка змянілі меру стрымання.
Абвінавачанні з Алы Лапатка не зняты. Яна правяла за кратамі амаль год.

Ала Віктараўна Лапатка — галоўная інжынерка T*T.BY. Яна — адна з першых супрацоўніц партала. Займалася размеркаваннем задач у аддзеле распрацоўкі, кантактамі з менеджарамі і ўрэгуляваннем канфліктаў.

Алу Лапатка затрымалі 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай супраць T*T.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса).

Нагадаем, 25 красавіка на волю выйшла арыштаваная па «справе T*T.BY» Дар'я Данілава, якая правяла за кратамі 11 месяцаў. Яе прысудзілі да тэрміну, які яна цалкам адбыла ў СІЗА. Неўзабаве Дар'я з'ехала з Беларусі.

У сакавіку на волю пасля амаль 10 месяцаў у СІЗА выйшлі трое супрацоўнікаў ліквідаванага партала T*T.BY — рэдактарка Вольга Лойка, намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнэка і менеджар Андрэй Аўдзееў. Яны застаюцца падазраванымі па крымінальнай справе, але ім змянілі меру стрымання.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: