Яшчэ ў адным украінскім музеі з’явіліся экспанаты беларускіх добраахвотнікаў (фота)
Калекцыя раённага краязнаўчага музея горада Камень-Кашырскі папоўнілася экспанатамі беларускіх добраахвотнікаў. У музей перадалі шэўрон байца Атраду «Пагоня» і сцяг з подпісамі байцоў Тактычнай групы «Беларусь».

З'явіліся экспанаты ў межах праекту па перадачы ў музеі, дзе ёсць экспазіцыі, прысвечаныя АТА, рэчаў беларускіх добраахвотнікаў, паведамляе прэс-служба Грамадскага сектару Атраду «Пагоня».

Арганізатарам праекта з’яўляецца Грамадскі сектар Атраду «Пагоня».
Перад гэтым экспанаты беларускіх байцоў ужо з’явіліся ў Музеі гісторыі горада Хмяльніцкага, музеі горада Cтарая Выжыўка, Дубенскім замку, Ковельскім гістарычным, Уладзімір-Валынскім гістарычным і Валынскім краязнаўчым музеях.