Юлія Чарняўская знаходзіцца пад хатнім арыштам

Юлія Чарняўская, якую шукалі з 18 траўня, знаходзіцца дома пад хатнім арыштам. У яе «ўсё ў парадку, яна дзякуе за падтрымку і перадае прывітанне». Вядома, што «да яе ставяцца паважліва і карэктна», паведамляе TUT.by.

jucz.jpg

У чацвер яе дачка Яўгенія паведаміла, што з удзелам Чарняўскай у ДФР будуць праходзіць нейкія «следчыя дзеянні». Гэта была інфармацыя ад адваката. Іншых падрабязнасцяў не было.

З 18 траўня, пасля разгрому рэдакцыі TUT.by, сваякі не ведалі, дзе знаходзіцца ўдава заснавальніка партала Юрыя Зісера. У чацвер стала вядома, што маці Юліі Чарняўскай, Аляксандра Чарняўская, падала заяву ў КДБ — яна прасіла паведаміць, ці затрымалі яе дачку. Яўгенія Чарняўская раней выказвала меркаванне, што маці можа знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Паводле «Еўрарадыё».