Каля Купалаўскага зноў шматлюдна (фота, відэа, дапоўнена)
Каля Купалаўскага апоўдні 21 жніўня зноў сабраліся людзі. Напярэдадні Сяргей Доўгушаў заклікаў збірацца тут штодня. Сёння тут прыкладна сотня чалавек. Пачалі з "Простых словаў" Лявона Вольскага, потым — "Не быць скотам", "Гэта мы" і шмат іншага. Напрыканцы ўжо традыцыйна "Купалінка". Сярод прысутных заўважаны лідар гурта "Тарнада" Ангус і сусветна вядомая спявачка Маргарыта Ляўчук. Пасля заканчэння акцыі людзі доўга не разыходзіліся, стаялі, абмяркоўвалі апошнія падзеі.




