КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» яшчэ трох чалавек — іх пераследуюць за каментары
У спіс дадалі палітвязняў Віктара Катоўскага і Аляксея Сянько, а таксама 27-гадовую Марыну Санкевіч.

Цяпер у гэтым «тэрарыстычным спісе» КДБ 873 чалавекі.
Віктар Катоўскі — бас-гітарыст гурта TerraKod, быў
затрыманы ў Брэсце па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце
пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і
it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Аляксей Сянько — жыхар Слоніма, таксама затрыманы за каментары па «справе Зельцэра».
Пра жыхарку Гродна Марыну Санкевіч вядома толькі тое, што яна жыхарка Гродна і была затрыманая сёлета 24 лютага за допісы ў сацсетках. Меркавана, дзяўчына выступіла супраць вайны.