Былы дэпутат Маркевіч, асуджаны на 10 сутак, трапіў у шпіталь
Мікола Маркевіч, былы дэпутат Вярхоўнага савета, якога асудзілі 24 чэрвеня на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, патрапіў у шпіталь. Падрабязнасці справы пакуль невядомыя.

Былы дэпутат Вярхоўнага савета Беларусі Мікола Маркевіч
Мікола Маркевіч — былы «дэпутат незалежнасці», які, сярод іншых, змагаўся за незалежнасць нашай краіны ад СССР. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га склікання ў 1995-м годзе супраць правядзення рэферэндуму, які змяняў дзяржаўную сімволіку, надаваў афіцыйны статус расійскай мове і абвяшчаў курс на інтэграцыю з Расіяй.
Экс-дэпутата затрымалі 21 чэрвеня проста ў яго офісе ў Гродне па абвінавачанні ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (меркавана, працаваў ГУБАЗіК). Яго асудзілі на 10 сутак, але былы палітык адбыў пакаранне не цалкам. Вядома, што Маркевіч патрапіў у шпіталь. Вядома, што яшчэ ўчора ён быў у шпіталі, але падрабязнасцей пакуль няма.