КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» журналістак Вольгу Лойка і Алену Талкачову
КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» журналістак Вольгу Лойка і Алену Талкачову. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў абноўленым пераліку ведамства, паведамляе «Мэд*язона». Таксама ў лік «тэрарыстаў» патрапілі палітвязні Андрэй Дзенісенка і Іна Можчанка (таксама прадстаўніца медыя, былая супрацоўніца БелТА) і грамадзянін Латвіі Дзмітрыс Міхайлаўс. Цяпер у спісе 183 беларусы.
Журналісткі выйшлі з СІЗА на волю, аднак вызначаныя меры стрымання
невядомыя, паколькі яны застаюцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Вольга
Лойка і Алена Талкачова працавалі ў рэдакцыі партала «T*T.BY», які дзейнічаў у Беларусі больш за 20 гадоў. 18 траўня 2021 года рашэннем
Міністэрства інфармацыі доступ да рэсурсу быў абмежаваны. У той жа дзень ранкам
у рэдакцыі з'явіліся сілавікі, а 15 яго дзеючых і былыя супрацоўнікі трапілі за краты. Быў апячатаны офіс, заблакіраваны серверы. Паступова частку
супрацоўнікаў выпусцілі пад хатні арышт, змяніўшы меру стрымання.
У зняволенні дагэтуль застаюцца генеральны дырэктар «T*T.BY» Людміла Чэкіна і галоўны рэдактар Марына Золатава.
Пасля выбараў 2020 года беларускія ўлады знішчылі амаль усе незалежныя медыя ў краіне, паставіўшы журналістаў фактычна па-за законам. Большасць рэдакцый працягвае працу з-за мяжы.