Кітай дасць Беларусі 1,5 млн. доз вакцыны як гуманітарную дапамогу

Кітай адпраўляе ў рамках гуманітарнай дапамогі ў Беларусь 1,5 млн. доз вакцыны ад каронавіруса вытворчасці карпарацыі «Сінафарм» («Vero Cell»).

mufid_majnun_cm1au42fnrg_unsplash.jpg


Як паведаміла амбасада Беларусі ў Пекіне, сёння ў аэрапорце пасол Юрый Сянько прыняў гэты груз, піша REFORM.by.

Плануецца, што ён будзе дастаўлены беларускім самалётам 20 студзеня. Усяго рэйс даставіць 3 млн. доз вакцыны. Акрамя 1,5 млн. доз па гуманітарнай дапамозе, Беларусь яшчэ набыла 1,5 млн. доз на камерцыйнай аснове.